Reply to comment
Беларускія пісьменнікі ў дапамогу!
Сёння МСУ Ракаўскі псіханеўралагічны дом-інтэрнат атрымаў сапраўдны падарунак ад грамадска-культурніцкай кампаніі Будзьма і Саюза беларускіх пісьменнікаў.
Бібліятэка інтэрната папоўнілася кнігамі такіх пісьменнікаў, як Анатоль Вярцінскі, Аксана Данільчык, Юрась Залоскі, Алесь Усеня, Ала Сямёнава і іншых. Мы спадзяемся, што гэтыя цудоўныя творы спадабаюцца людзям, якія пражываюць ў інтэрнаце, а таксама выказваем словы ўдзячнасці кампаніі Буздьма і Саюзу беларускіх пісьменнікаў за тое, што дапамагаюць добрым словам і настроем.
Дзякуй вялікі за Вашу падтрымку!